Людміла Сінькова (Корань)

Паміж выкладчыкамі і студэнтамі заўсёды ёсць свае стасункі. Часам яны бываюць надзвычайнымі – з-за выбітнасці маладых. Вядома ж, на філалагічным факультэце асабліва многа такіх студэнтаў, якія ўжо са школьных год сур’ёзна пішуць і друкуюць свае творы ў салідных дзяржаўных выданнях.

У 1976 годзе на наш курс прыйшоў Віктар Стрыжак, малады, таленавіты паэт. Неўзабаве Рыгор Барадулін уключыў у адну са сваіх паэтычных кніг (зборнік “Прынамсі”, 1977) верш, прысвечаны Віктару:

 

Ці не Стрыбог

Стрыножыў жах

Пад Рэчыцай, як стому, –

Стаў звацца парадак твой,

Стрыжак,

Сучучна богу грому?!

 

Ты з Заспы,

Ды не спі ў засып –

Не дрэмле параўнанне!

У млын фантазіі засып

Маланкі з перунамі…

 

У Віктара, між іншым, былі такія радкі (перыфраза барадулінскага вобраза): “Ляцяць на млын // Гадоў гарачых // Маіх пачуццяў рэкі”; а таксама сваё, адрознае ад барадулінскага, “этымалачнае” тлумачэнне ўласнага прозвішча – у вершы “Сібір з вагона”:

 

Забыты ўсе выгоды,

Пад музыку Расіні

Разгядваю з вагона

Сібірскі твар Расіі.

…………

І раптам замахалі

Бярозы мне рукамі –

Сялілі ж Забайкалле

Калісьці стрыжакамі…

 

І не адзін сасланы

Тут паміраў у скрусе,

Што не ўдалося глянуць

У вочы Беларусі.

(Усе вершы Віктара без пазначэння дат надрукаваныя ў яго першай і адзінай прыжыццёвай кнізе “Рэха журбы”, 1994 і ў падборцы “ЛіМа” ад 27.10.1995 г.)

У хуткім часе наш курс паехаў на чарговую летнюю практыку. Там бадай што сяброўскія адносіны (так збоку здавалася) склаліся ў Віктара з Рыгорам Семашкевічам, нашым тады куратарам-кіраўніком. У вольны час, калі дзяўчаты, якіх у групе была, мякка кажучы, пераважная большасць, бавіліся на летнім сонцы ці дзе ў зацішку, паэты вялі паміж сабой няспешныя размовы за вузкім і доўгім агульным сталом у часовым студэнцкім жытле на дзясяткі чалаве. Відавочна, для Віктара гэта былі тыя самыя ўніверсітэты сямідзясятнікаў, якія можна было прайсці толькі праз асабістыя стасункі. Ніякай позы, чагосьці “багемнага”, куртуазна-эстэкага ў гэтым застоллі не было. лацвей прыгадаць тую вядомую, барадулінскую ж, фразу пра тую нашу бяседу, у якую беларускі пісьменнік часам сыходзіў, “як у партызаны”. Пра яе сказана і ў самога Рыгора Семашкевіча:

 

…Спявалі госці і пілі да дна,

І яблыні ў садзе абтрасалі,

Крычалі, успаміналі давідна

І зноў пілі, і спаць нам не давалі.

 

Я спадцішка не раз тады злаваў,

Што загуляліся, што ўжо віднее.

А бацька мне з усмешкаю казў:

“Нічога, хлопчык, ты паразумнееш”.

“Бывала светам поўны

дом гасцей…”, 1967

Розніуа толькі ў тым, што спаць студэнтам Семашкевіч са Стрыжаком ніяк не перашкаджалі. Пазней у Віктара, хлопца з вёскі Заспа, што пад Рэчыцай, узнікла асабівае паразуменне з універсітэцкім выкладчыкам, ураджэнцам Дамашоў каля Маладзечна. Яны былі ў многім вельмі падобныя, нягледзячы на розніцу а ўзросце і на тое непазбежна рознае ў светаадчуванні, што абавязкова вылучае кожнае пакаленне. Абодва, і Віктар, і Рыгор Міхайлавіч, бывалі вельмі па-знаёмаму, па-беларуску сціплымі, нават сарамлівымі на публіцы. Прыгадваецца, напрыклад, як лёгка смелыя дзяўчаты-завочніцы ўмелі збянтэжыць Семашкевіча. Варта было на лекцыі толькі знарочыста-пільна паўгляацца ў якую-небудзь дэталь яго вопраткі, каб ён пачырванеў і збіўся з думкі. Надзвычайная чуйнасць, псіхалагічная ўразлівасць былі ўласцівасцямі менавіта яго паэтычнай прыроды (“Сягоння дзве рукі, як два крылы над садам, // Я ўзнімаю зноў, шукаючы святла”, – пісаў ён у вытанчаным вершы “Развітанне з садам”). !н любіў псіхалагічныя вышукі, тонкасці рускага “сярэбранага веку”. У сваім спецсемінары па паэзіі, цытуючы, напрыклад, Блока, не толькі каментаваў, але і проста смакаваў гукапіс, гарманічнасць агульнага гучання блокаўскіх радкоў. Запомніўся ў яго чытанні верш “У рэстаране”: “Ты рванулась движеньем испуганной птицы, // Ты прошла, словно сон мой, легка…// И вздохнули духи, задремали ресницы, // Зашептались тревожно шелка». Гэта адна з улюбёных Семашкевічам строфаў. Раптам, без усякіх лагічных перахдаў, ён прыгадваў прапушчаныя папярэднія радкі, не прачытаную адразу “алкагольную” тэму: “Я послал тебе черную розу в бокале // Золотого, как неба, аи», ды, проста махнуўшы рукою, уздыхнуўшы, заметс “аналізу” пачынаў гаварыць ужо пра іншае. Недагавораным тады, магчыма, засталося тое, што я чытаю сёння ў яго вершы “Аўтабіяграфія” (1968):

 

Стаў студэнтам, хадзіў хоць калі на лекцыі.

Слухаў такое: “У цэнтры творчасці класіка эн,

У яго геніяльных паэмах і вершах стаіць мужык.

Пяць гадоў у цэнтры стаяў і стаяў той мужык.

Хоць бы прысеў, ці прылёг.

 

Гэта выснова Семашкевіча-іраніста, аўтара “Бацьк ў калаўроце”, знакамітай, як кажуць, у пэўных колах аповесці з філфакаўскага жыцця. Сам Семашкевіч на сваіх занятказ пазбягаў памянёных “агульных месцаў” савецкага літаратуразнаўства. Трэба сказаць, што ён быў вельмі строгім выкладчыкам; не асабліва дбаў пра студэнцкую дысцыпліну, чакаючы, пакуль мы збяромся на семінарскія заняткі, глядзеў, каб прыйшло людзей паменей, і з лёгкай душою заняткі адмяняў (чаго я тады не разумела і ўсё старалася сагітаваць на яго пару пабольш народу, а В.В. Казлова, тады загадчыца кафедры, усё разумела ды заўсёды надзейна Семашкевіча перад адміністрацыяй абараняла).

Ён выкладаў “ад званка да званка”, але гаварыў толькі ўсур’ёз і толькі пра значнае, цікавае для яго самога. Каб расказаць, напрыклад, пра Купалу, ён пачынаў з рамантызму і рэалізму, абавязкова прыгадваў Коласа і падрабязна параўноўваў паэтыку абодвух. На сённяшн дзень прыём зусім стандартны; але, як вядома, усякі “голы” прыём патрабуе ўнікальнага ўвасаблення на практыцы праз выкладчыцкі інтэлект. З апошнім жа Семашкевіч вылучаецца безумоўна.

Здавалася, што праформа ва ўзаемаадносінах са студэнтамі для Рыгора Міхайлавіча проста не існавала. Не вельмі арганізаваны дыпломнік мог спачатку не з’яўляцца ў патрэбны час да яго як кіраўніка работы, а потым раптам дабіцца проста ў дацэнцкую кватэру, у самы ранні час сутак, прычым ажно ў самы ягоны пакой з разабраным ложкам, дзе гаспадар, яшчэ не зусім прачнуўшыся, спакойна, ва ўсякім разе – знешне) шукаў патрэбныя паперы на століку з маленькім букетам напаўасыпаных драбнюткіх блакітных кветак, замест таго, каб выставіць студэнта, дапусцім, хоц бы ў пачакальню.

На абароне ж дыпломаў Рыгор Міхайлавіч вельмі сур’ёзна вітаў сваіх вучняў, віншаваў, урачыста падаючы руку. Ён вучыў і сваімі даследчымі працамі, і вершамі, хоць спецыяльна ніколі іх не рэкламаваў. Некаторыя строфы Семашкевіча запаміналіся адразу ж, як афарызмы: з вершаў “Францішак Бгушэвіч” (1967), “Вайсковыя могілкі Мінска…” (1972), “Вяртанне кніг” (1971):

 

Усё спазнаеш не ў маленстве.

Пастой… пастой… крыху пастой…

О наша краснае пісьменства,

Ты вечна злучана з крывёй.

 

Ці, напрыклад, тое, што вельмі блізкім, зразумелым робіцца сёння:

 

А можа, зноў прайсці ля інтэрната

Марознай вуліцай пад месяцам сваім?

Як і тады, студэнтам вуглаватым,

Пускаючы цыгаркі лёгкі дым.

 

І зноў падумаць спознена, што шчасце

Прайшло, як дым, ва ўсёй хадзе падзей,

Там ёсць акно.

І рама – як распяцце.

Ці не на ёй там колісь стыў мой цень?

 

У адрозненне ад спакойнай безуважнасці Рыгора Міхайлавіча да таго, што могуць думаць студэнты пра яго знешнасць і выкладчыцкія манеры, Віктар Стрыжак, адчуваючы да сябе асаблівую ўвагу аднакурснікаў, натуральна, больш такімі рэчамі апекаваўся. Ён быў запамінальна, выразна прыгожы і заўсёды някідка і вельмі небагата, ае з густам апранаўся. Пры гэтым на курсе ў 120 чалавек Віктар трымаўся па большасці стрымана, з гонарам, і выразна цягнуўся да “сваіх” – да вяскоўцаў сярод нас. Лішняя зацятасць яго насамрэч прыхоўвала тую ўнутраную адкрытасць, безабароннасць паэта, пра якую Віктар напісаў:

 

Няёмка з прастатою:

Сядзім

як біты козыр,

Калі вакол прыстойнасць

Блішчыць віскозна…

 

У інтэрнаце ж ён лёгка адкрываўся, дзяліўся сваімі вершамі; яго цікавіла старонняя думка пра іх. Канешне, шмат пісаў пра каханне. Якраз гэтыя вершы, вельмі дакладныя і шчыра смелыя, адразу пасля з’яўлення ў нашым насценным “Слове філолага” прынеслі Віктару сапраўдную “мясцовую” любоў і славу; ніводзін рускамоўны верш у той газеце не дараўняўся да напісанага Віктарам:

 

Плыве твая ўзрушанасць

Над вечнасцю лугоў,

А грудзі пахнуць грушамі

І завяззю грахў…

 

Або:

 

Звон пацалункаў цішу будзіць,

А ноч радзей, радзей…

Твае саромеюцца грудзі

У вочы мне глядзець.

 

Гэта было тое вельмі мужчынскае, безэўфемічнае і ў той жа час цудоўна-цнатлівае паэтычнае выказванне, якое Семашкевіч мог бы цытаваць у звязку з вершамі Блока. І цнатлівасць тут была зусім новага парадку, на цэлую эпоху “смялейшая”, чым у традыцыйнай стылістыцы, напрыклад, у творах Я. Янішчыц…

У паэзіі Віктара ўвогуле прысутнічаў веьмі мужчынскі погляд на рэчы – гэта значыць, вельмі адказны, найперш да самога сябе патрабавальны, надзіва праніклівы для юнака так званых застойных часоў. Яго лірычны герой і ў слабасці, у датклівасці сваёй выглядаў моцным, бо ўмеў перамагаць нямогласць словамі:

 

Цішыня.

Перамоўклае веча

Камянёў надвмагільных і пліт.

Пад партрэтам

Згасае, як свечка,

Лістапада Бярозавы ліст.

 

І стаю я

Прыгорблена-ціхі,

Бы гняце мяне тая ж пліта…

І чамусьці

Так хочацца ціўкнуць

Птушанём,

Што не ўмее ўзлятаць…

“На магіле бацькі”

 

Працытую яшчэ і гэтыя рэзкія радкі:

 

… Мне аплявух мой лёс навешаў.

Маўклівы змрок,

Ні маяка,

І ні адзінай галавешкі,

І ні малога вугалька…

 

Хоць ты, сляза,

Магла б спазніцца.

Маршчыню лоб,

Трымціць рука,

Якой хацеў завіць сініцу

І нават песню жураўка.

 

Трымціць рука,

Што нож сціскае.

А храпы чуюць кроў душы…

Скажы мне, свет,

Каму цікава,

Што верш да песні не дажыў?

“Ноч і раніца”

 

Слава Віктара Стрыжака-паэта, аднак жа, насуперак спадзяванням аднакурснікаў, амаль што не распаўсюджвалася, асабліва не расла. Вершы яго ў цэнтральным друку ці зяўляліся. На сталае жыццё ён паехаў у родныя масцяны (пазней – самыя што ні на ёсць чарнобыльскія); у Мінск вярнуўся ўжо неўзабаве перад заўчаснай гібеллю (спынілася сэрца на прыступках выдавецкага гмаху на праспекце Машэрава, дзе Віктар паспеў папрацаваць у адной рэдакцыі). Хаваць яго ў Заспу ездзіў з нашага курса Язэп Янушкевіч, якому Віктар яшчэ ў студэнцтве прысвяціў верш “Пошук”, дзе была страфа:

 

І не памрэ надзея

Пад воплескі няўдач

Знайсці

Радзімы дзеля,

Каб зноўку ёй аддаць.

 

Гэтыя радкі чытаюцца і як прысвячэнне другому нашаму знакамітаму выкладчыку – прафесару Сцяпану Хусейнавічу Александровічу.

Віктар Стрыжак паспеў напісаць не так уж і многа, аднак амаль кожны яго твор пазначаны пячаткаю таленту. Яго індывідуальнасць асабліва выразна выявілася ў патрыятычнай лірыцы, дзе ак неабходна быць сапраўдным паэтам і дзе зазвычай бывае найбольш павярхоўнага, эпігонскага; асабліва многа падобнага “гладкапісу” – і дастаткова прафесійнага – было ў паэзіі 70-х – пачатку 80-х гадоў. Віктар жа пра Радзіму пісаў так:

 

Іду адзін,

Як лішні,

Як нічыйны,

Па самым краі

Восеньскай журбы…

Чаму люлю цябе,

Айчына,

Зусім не так,

Як некалі любіў?

…………………

Бльбоўнік паляць.

Быццам бы кадзілам,

Махае восень

Над маім былым…

Жыццё маё,

Ты дзе хадзіла,

Што стала горкім,

Як палын?

………………….

Мой дом,

Вось мама зверы

Мне адчыніць.

І будзе светай

Радасцю залець.

А я скажу:

Даруй, Айчына,

Твой сын

Не заблудзіўся ледзь…

“Айчыне”

 

Ці многія з нас, хто на першых курсах штудзіраваў латынь, не забыліся на тыя крылатыя выслоўі? Віктара ж запісанае на паперы “Sta, viatar! Herois sepulcrum…” (“Чакай, падарожнік Магіла героя…”) змусіа напісаць менавіта пра Беларусь:

 

Вось стаю я,

Смуткую, Божкаю

Над табою, радзіма,

Як над вечным пабоішчам

І магілай адзінаю…

 

Па-свойму ўбачыў, зразумеў Віктар Стрыжак і лёс Рыгора Семашкевіча, яго трагічную гібель у чэрвені 1982 года. Паэтычнае слова Віктара, прысвечанае Рыгору Міхайлавічу, прагучала ізноў жа як гарачлівае, па-маладому эмацыянальнае, але ў той жа час надзіва сталае па думцы, сапраўды непахіснае слова праўды пра шлях беларускага паэта – хоць бы і з самога Купалы пачынаючы. Вось гэты твор, прысвечаны Рыгору Семашкевічу:

 

Нехта кінуў папрок

Невідушча

У застольным

Сасновым бары:

У паэтаў

Багата падушак,

У паэтаў

Багата пярын…

 

Да ікот

Рагатала застолле,

Разважаўшы

Празрысты намёк.

Быў я праўдай

Нямым і няздольным.

Толькі раптам сарваўся замок.

 

І сказаў я

Шыкоўнай арцелі…

………………..

Што паэтамі гной заграбаць,

Што, здараецца,

Мякка ім сцелюць,

Толькі мулка

Бывае і спаць…

Хай стагоддзі

Пацвердзяць хрыпата,

Праглынаючы

Крыўды камяк:

Дзе паэтам

Даводзіцца падаць,

Там чамусьці

Падушкі няма…

 

Справядлівасць,

Нібы балярына,

Пакланіцца выходзіць пасля,

Калі леглі

Паэты ў пярыны

Пад агульнаю назвай

“Зямля”…

Сапраўды – чакай, падарожнік! Магіла паэта…


 

Друк. [у] :Сінькова Л.Д. Вачыма студэнта // Імёнаў светлае аблічча; Арт., успаміны / Уклад. А.І.Бельскі. – Мінск: БДУ, 2002. – С. 194 – 204.